Прадстаўляем вам новы эпізод сумеснага праекта цэнтра "Жывая Бібліятэка" @humanlibraryby і Collabex @collabex.vol2. Люся Удавічэнка @lusia.udovichenko вось ужо 6 гадоў жыве з абсэсіўна-кампульсіўным расстройствам (АКР). АКР – неўратычная паталогія, якая характарызуецца з'яўленнем трывогі і розных дакучлівых думак і дзеянняў. Як ні дзіўна, але каранавiрус даў нам магчымасць зразумець праблему людзей, якія жывуць з падобным расстройствам, бо з-за пандэміі людзі сталі надаваць вялікую ўвагу чысціні, стэрыльнасці і асабістай гігіене. Складана паверыць, але людзі з АКР жывуць у такім стане трывогі пастаянна. Гэта аповяд пра тое, як пасля праявы расстройства можа рэзка змяніцца жыццё. Як цяжка знайсці разуменне з боку блізкіх табе людзей. І як нават самае штодзённае дзеянне – сядзенне на траве цёплым сонечным днём – становіцца недаступным і ператвараецца ў сімвал-мару вылячэння ад расстройства. Аўтар вокладкі – Анастасія Рыдлеўская @arydlevskaya_art Наступнае відэа выйдзе ў чацвер 23.07 у 18.00 - у ім мы пагаворым з культурным праектам @artonist_org пра тое, наколькі важна дапамагаць культурным медыя і аб'ядноўвацца і як паўплывае пандэмія на культурную сферу Беларусі. Сачыце за сацсеткамі @humanlibrary і @collabex.vol2! Люся Instagram / lusia.udovichenko ВКонтакте
https://vk.com/neuroticoutsider Collabex Instagram / collabex.vol2 Вконтакте
https://vk.com/collabex Facebook / collabexfb YouTube / @collabexhibition5209 Telegram
Цэнтр "Жывая Бібліятэка" Facebook / humanlibraryby Вконтакте
https://vk.com/humanlibraryby Instagram / humanlibraryby Telegram
YouTube / @humanlibraryby