Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Сёння ў «Першаку» мы прэзентуем новы рэліз ад гурта «Кассиопея», які проста перапаўнены творчым вар'яцтвам. Альбом «Сердце отдаю детям» -- штосьці настолькі ірацыянальнае, што пасля гэтага можна ўвогуле зачыняць беларускую музыку. У тое сур'ёзнае, што адбываецца навокал, цяжка ўціснуць яшчэ больш самаіроніі, і наўрад ці ў каго атрымаецца пець пра лухту і нейкія зусім ужо дробязі з такім сур'ёзным выразам на твары. Калі казаць вобразна, вядома. Спампаваць альбом можна тут: