🎧 Аўдыёбібліятэка Будзьмы! Казкі пра Пэтсана і Фіндуса. Пэтсан і Фіндус хуценька прыбралі ў хаце перад Калядамі. Засталося толькі прынесці ялінку і прыгатаваць святочную ежу. I тут здарылася тое, што не мусіла здарыцца. Пэтсан падвярнуў нагу. Як жа яны дойдуць да крамы, як набудуць ежы, як прынясуць з лесу ялінку? Напэўна, гэта будуць вельмі сумныя Каляды. Хіба толькі здарыцца нешта такое, пра што ні Пэтсан, ні Фіндус не могуць нават і марыць. Кнігі шведскага пісьменніка і ілюстратара Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Узрост: 3-99 гадоў Музыка: Аня Хітрык Запіс і мастэрынг: NERV RECORDS, Сяргей Кудзеліч Агучылі: Аня Хітрык і Павал Харланчук Прадзюсар: Надзя Кандрусевіч Пераклад са шведскай: Надзя Кандрусевіч, паводле выдання Sven Nordqvist Sven Nordqvist "Pettson får julbesök" Bokförlaget Opal AB, Stockholm, 1998. Аўдыёкніга на 3-х CD, Кнігазбор, 2017 Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, падсерыя “Каляровы ровар” 👉 Усе гісторыі пра прыгоды Пэтсана і Фіндуса (9 аўдыёкніг): • Казкі пра Пэтсана і Фіндуса (слухаць) #БудзьмаБеларусамі #дзецям #беларускаямова #аўдыёказка #pattersonundfindus БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт
Telegram
Facebook / budzmabelarusami VK
http://vk.com/budzmabelarusami Instagram / budzma Twitter / budzma