Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
У філіяле літаратурнага музея Янкі Купалы, што ў Вязынцы, адбылася рэканструкцыя абраду Багач. Нашы продкі традыцыйна праводзілі яго 21 верасня — у дзень восеньскага раўнадзенства. Ён сімвалізаваў заканчэнне збору ўраджаю і завяршэнне ўсёй земляробчай працы. Гэты дзень традыцыйна лічыўся выхадным. Людзі сустракаліся са сваякамі, гатавалі разнастайныя стравы, спявалі і танцавалі. Багач вядомы не ва ўсіх рэгіёнах краіны і лічыцца ўжо зніклым абрадам. Аднавілі гэтую традыцыю ўдзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства і ўжо далёка не першы год рэканструююць Багач у Вязынцы. З часам праводзіць абрад пачалі і ў другіх месцах. А як гэта было, глядзіце ў сённяшнім сюжэце. Тэкст: ПАДПІСАЦЦА: / @onlinerbelarus Для сувязі з аўтарамі канала: id@onliner.by Па пытаннях рэкламы: az@onliner.by