Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Грамадзянская Вайна #1 - Шлях да Грамадзянскай Вайны
Здарова, пачынаецца мой эксперымент з тым, каб распавядаць пра ўсяляка-розныя коміксы для людзей, якія пра іх нічога не чулі і ніколі не чыталі. Усе чулі пра «Грамадзянскую вайну» Marvel, але амаль ніхто не ведае, як яна пачыналася насамрэч. А дарма — у коміксе гэта не проста бойка герояў, а размова пра тое, дзе сканчаецца свабода і пачынаецца кантроль. Фільм зрабіў прыгодніцкі экшн, але выкінуў галоўнае — палітыку, філасофію і кошт выбару. У коміксе ты бачыш, як сістэма спрабуе падпарадкаваць тых, хто па-за ёй, як сябры становяцца ворагамі не праз злосць, а праз прынцыпы. Гэта не гісторыя пра «добрых» і «дрэнных», а пра тое, што адбываецца, калі дзяржава патрабуе падпарадкавання, і нават правільны выбар разбурае ўсё. НАШ ЧЫЛОВЫ ЧАЦІК: ТГ КАНАЛ: ПАТРЕОН: / piersy