#JAZZБССР #Belarus #jazz ідзем на гукі джазу па вуліцы Адама: "салённы джаз" для паштароў у залі S.U.P. (1927); беларускае студэнцтва й джаз-бэнд у кавярні "U Dormana", любімая беларускай інтэлігенцыяй "малачарня Гайбэра" зь Беняконяў; "віртуоз на цытры" Вітольд Ёдка-Наркевіч і "Дзяўчына зь вяслом" ягонага брата; літаратары ў "Чырвоным Штралі" – ад Купалы й Пясецкага да Танка й Броўкі; "джанбандзіста", майстар "гавайскае гітары" Павал Кукліньскі; аркестра The Song Jazz, бэнды Клемэнса Фрасункевіча й Вітольда Вітоўскага; нелегальная грамплытка з голасам Альбэрта Харыса; фільм "Wilno, miasto wspomnień" з музычным ілюстраваньнем І. Рознэра (1936); разгорнуты камэнтар Лявона Вольскага; цытаты з архіўнае прэсы, рэклямаў, афішаў, праграмак, мэмуараў і мастацкае прозы; гук з кружэлак 1910-40-ых гг.
/ krakatuk
https://vk.com/krakatuk_vs