Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Прэм'ера кліпа KaS-Холадна! Цяпло ў жыцці і ніякага холада! Амаль што караткаметражка! Поўны прагляд, камент і лайк - дзвіжуха кліпа + абмяркоўваем паміж сабой у каментах! Паляцелі!!! Музыка і соцсеткі тут: Слухаць: , Інстаграм: / kas.band Аператар і мантаж: Алег Ражкоў / @rojkov_o_v Ролі выконвалі: Гурт KaS: Аляксандр Віскун, Андрэй Мароз, Вячаслаў Фёдараў, Юрась Чыркоў. Аляксандра Мархель - дзяўчына з сярэннявечча Гусар - Андрэй Шчаржэня Выдатная паненка - Дар'я Шчаржэня Бацька - Аляксандр Анюкоў (блог Родны Край) / rodnykray / @rodny_kray Сын - Марк Мітар Хлопец са слухаўкамі - Андрэй Давыдаў Чалавек з будучыні - Раман Сцепаненка Аэраз'ёмка + дапамога аператару - Андрэй Варабей Агучванне - Анастасія Акуліч Грым - Кацярына Дзянісава Касцюмы: "ГотАрт" Аўтары сцэнара: Аляксандр Віскун, Андрэй Давыдаў, Аляксандра Мархель, Алег Ражкоў Усім вялікі Дзякуй!!! Холадна Хутка мінула лета, Зазіхацелі ліхтары, Халодныя зоркі ззяюць, З жоўтага лісця дываны. Месяц у хуткіх хвалях, Вада, як люстэрка, бачыць усё. Сонейка недзе ў хмарах, Шквал, імгла, няўтульна ўжо! Холадна, холадна, Апранайся пацяплей! Холадна, холадна, І сагрэй дзяцей! Холадна, холадна, Холадна і цяжка, Хто казаў што будзе легка На шляху да шчасьця? На кавадле молат, Кожны сам сабе каваль. Ці слабак, ці волат- Свойго лёсу гаспадар. Потам, кроўю - творы, На далонях мазалі, Лёгка і проста будзе , Не тут, а ў снах, ў бутафорыі.