Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
#МОВАЗДОМА / МАЛАДЗЕЙШЫ МЯНЕ АБО МАЛАДЗЕЙШЫ ЗА МЯНЕ / ГОВОРИМ ПРАВИЛЬНО
Мы працягваем праграму пра беларускую мову: #моваздома. Сёмы выпуск — пра ўтварэнне ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў. Як правільна — маладзейшы мяне ці маладзейшы за мяне? А можа, маладзей мяне? Давайце запомнім! 🙏🏻 #Моваздома — гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Мы стараемся тлумачыць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым. Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова. Аўтаркі тэкстаў: Бася Пучынская і Крысціна Курчанкова. Падзяка ў здымках відэа: Krok Films. Джынгл: Эрык Арлоў-Шымкус. Застаўка: Ганна Клокава. Кіраўнік праграмы: Алесь Сьнег.