Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Культурнае падарожжа у Смілавічы. Беларускі Парыж.
Каб пабываць у Парыжы, неабавязкова ехаць у Францыю! Недалёка ад Мінска знаходзяцца Смілавічы, якія называюць беларускім Парыжам і паверце, тут ёсць на што паглядзець. Давайце разам даведаемся: Што прыйшлося перажыць Хаіму Суціну на шляху да сусветнай славы; Чаму Станіслава Манюшку называюць родапачынальнікам нацыянальнай беларускай оперы; Як святкуюць Багач і прычым тут нявесты.