Знайду ў цемры родны стан…

Знайду ў цемры родны стан, І па вустах усьмешку адшукаю, А з неба ўжо крычыць арган: "Кахай хутчэй, цябе гукаем". Адзеннем з ценю адхілю, Захутацца ў прорвы трэба. Употай моўчкі пра сабе малю: "Спачатку існавала неба". Пачуўся голас хмараў зноў, Бязлітасна разбіты крылы І з сэрцаў льецца грэблівая кроў: “Толькі б застаўся побач мілы". Маланка расшчапіла паднябенне, І гром зямлю-калыску раздрабіў, А з ім прыйшло і сэрца раздрабненьне- Малітва, каб не загубіў. "Трымайся моцна, я з табою, Не бойся, родная, трымай, Я буду да астанняга гарою, А ты мне да апошняга сьпявай". Верш напісаны: 23:18, 24.05.2024 Аўтар верша: Ірына Амелір Музыка: Omelir - Stan #беларускаямова #беларусь instagram: https://www.instagram.com/omelirr/?hl=ru
spotify:

Смотрите также