6 - 10. Хронікі Нарніі 6 : Пляменнік чараўніка - Раман / Клайв Стэйплз Льюіс / Аўдыякніга

Агучыў : Андрэй Каляда. Хлопчык па імі Дыгоры змушаны пераехаць у Лондан да дзядзькі Эндру і цётцы Лэці, бо яго мама цяжка захварэла, а бацька з'ехаў у Індыю. Тут ён пасябраваў з дзяўчынкай Полі . Разам яны гулялі ў летнія дні, пакуль аднойчы не вырашылі прабрацца па гарышчах у пустую хату па суседстве, але памыліліся ў разліках і апынуліся ў кабінеце дзядзькі Эндру. Дзядзька Эндру аказаўся зусім не вар'ятам, як думалі дзеці, а самым сапраўдным чараўніком. Праўда, злым. Але пра гэта яны даведаліся ўжо пасля таго, як дзядзька Эндру прапанаваў Полі прыгожае кальцо, і дзяўчынка, дакрануўшыся да яго, знікла. Цяпер і Дыгоры быў вымушаны пайсці на повадзе ў дзядзькі і адправіцца ў падарожжа ў іншыя светы, каб знайсці Полі і перажыць неверагодныя прыгоды. 6. 00:00:00 - У дзядзькі Эндру пачынаюцца непрыемнасці 7. 00:26:50 - Што здарылася ля ўваходных дзвярэй 8. 00:50:34 - Бітва каля ліхтара 9. 01:14:16 - Узнікненне Нарніі 10. 01:43:35 - Першы жарт ды іншыя рэчы

Смотрите также