Неймаверная Беларусь! Што мы знайшлі ў Дзятлава, Дварцы і Горках?

Вось такі насычаны дзень у цудоўным куточку Гродзеншчыны!️ У гэтым відэа мы адпраўляемся ў міні-вандроўку, каб паглядзець, колькі прыгажосці хаваецца ў звычайных, на першы погляд, мястэчках. Нас чакаюць сапраўдныя адкрыцці! Наш маршрут: Дзятлава: Наведаем велічны палац Радзівілаў, палюбуемся на ўнікальныя храмы – касцёл і царкву, а яшчэ... нас чакае сустрэча з мясцовымі жыхарамі – мноствам коцікаў! ️ Аграгарадок Дварэц: Тут нас чакае рэдкасць – адразу тры славутасці ў адным месцы: касцёл, царква і маляўнічыя руіны старога млына. Гісторыя на кожным кроку! вёска Горкі: і на завяршэнне – загадкавая і атмасферная сустрэча з паклоннымі камянямі, што стаяць тут стагоддзі. Гэта відэа – даказ, што для незабыўнага падарожжа не трэба ехаць далёка. Далучайся і паедзем разам адкрываць малавядомую Беларусь!

Смотрите также