Вакальна-харэаграфічны ансамбль імя С.І. Дробыша "ВАЛАЧОБНІКІ". Канцэрт "Песні маёй Радзімы" 2025

У 1979 годзе вядомы прапагандыст народна-харавога мастацтва, заслужаны работнік культуры БССР, педагог і хормайстар, прафесар, загадчык кафедры УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» Станіслаў Іосіфавіч Дробыш стварыў вакальна, харэаграфічны ансамбль «Валачобнікі». «Валачобнікі» - так раней менаваліся гурты Мужчын-спевакоў, якія хадзілі ў велікодны перыял па сельскіх дварах з песнямі віншаваннямі. У мінулым лічылася, што «валачобны абрад» спрыяе багатаму ўраджаю, дабрабыту сям'і, абараняе ад рознай навалы. За 45 гадоў свайго існавання ансамбль «Валачобнікі» падрыхтаваў звыш 40-ка канцэртных праграм, сярод якіх музычныя пастаноўкі святаў і абрадаў земляробчага і сямейна-абралавага календара беларусаў: «Гуканне вясны», «Валачобніцкія забавы», «Валачобныя, людзі добрыя», «Купалле», «Жніво», «Талака», «Каляды», «Запрашаем на свята», «Вытокі», «Імяніны» , «Вяселле» і іншыя У рэпертуары хору, фальклорная спадчына беларусаў прадстаўлена ў багатай жанравай разнастайнасці Песні выконваюцца як у аўтэнтычным (традыцыйным, натуральным, першапачатковым) гучанні, так і ў апрацоўках вядомых беларускіх кампазітараў. Пасля смерці Станіслава Іосіфавіча Дробыша ў 2013 годзе вакальна-харэаграфічнаму ансамблю «Валачобнікі» было нададзена імя заснавальніка калектыву. З 2015 года ансамблем кіруе загадчыца кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору, кандыдат педагагічных навук Ражкова Людміла Леанідаўна. «Валачобнікі» працягваюць і развіваюць вакальна- харавыя традыцыі, якія былі закладзены яго заснавальнікам. Спектр музычных і мастацкіх інтарэсаў хору, яго выканальніцкіх магчымасцей вельмі шырокі. Калектыў працуе ў розных вакальных манерах: ад аўтэнтычных спеваў да стылізаванай однай манеры. Шукае сабе і ў вакальных перыментах, стыль якіх знаходзіцца на іжаванні класічнай, поп- і этна-музыкі.

Смотрите также