Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Спэктакаль Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы паводле аднайменнае паэмы Якуба Коласа. Запіс зроблены 21 лістапада 2015 году падчас апошняга, сотага паказу спэктакля. Дзіўнаваты пастушок Сымон, на якога нават бацькі жаляцца за чулую душу, больш за надзённую працу цікавіцца музыкай зямлі, ветру, лесу, адчувае ў сабе дар песьняра. Пасьля сьмерці дзеда – адзінага, хто разумеў яго і шкадаваў, – Сымон ідзе блукаць па сьвеце ў пошуках сваёй долі. Усё багацьце ягонае – скрыпка, што засталася ад дзеда Курылы. На сваім шляху ён сустракае шмат людзей: Жабрака, карчмара Шлёму, Пана, дзеда Данілу, Варажэю, і, нарэсьце, сваё сапраўднае каханьне – Ганну. Сымон праходзіць усе этапы жыцьця творцы, які заўжды выглядае белай варонай сярод людзей, і робіць галоўную справу свайго жыцьця – вылечвае музыкай каханую. Рэжысэр-пастаноўшчык — Мікалай Пінігін Сцэнаграфія й касьцюмы — Алеся Сарокіна Кампазытар — Андрэй Зубрыч Плястыка — Павал Адамчыкаў Прэм'ера адбылася 19 лістападу 2005 году У спэктаклі гучыць «Песьня жабракоў» на словы паэта Леаніда Дранько-Майсюка Дзейныя асобы й выканаўцы: Сымон — Аляксандар Казэла Дзед Курыла — Генадзь Гарбук Бацька Сымона — Вячаслаў Паўлюць Маці Сымона — Алена Сідарава Дзед Жабрак — Віктар Манаеў Ганна — Ганна Хітрык Маці Ганны — Сьвятлана Некіпэлава Шлёма — Мікалай Кірычэнка Пан — Аляксандар Падабед Дзед Даніла — Арнольд Памазан Дамінік — Зьміцер Есяневіч Варажэя — Натальля Качаткова Хор жанчын — Кацярына Алейнікава, Марына Гардзіёнак, Марта Голубева, Юлія Шпілеўская, Кацярына Яворская Хор мужчын — Павал Астравух, Міхаіл Зуй, Раман Падаляка, Сяргей Чуб, Павал Яскевіч Музыкі — Генадзь Вішнякоў, Леанід Клунны, Андрэй Сапоненка, Андрэй Сенажэнскі, Юрый Хілавец