Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Мы дзеці чорнага горада, Мы выйшлі з ягонага чэрава, Мы сталі ягоным голасам, А голас не мае ценю. Мы дзеці бацькоў памерлых, Мы носім чорныя строі, І нашыя грубыя рукі Вавек не адмыць ад работы. Мы дзеці шалёнага места, Мы жыць выходзім апоўначы, І ты, выпадковы вандроўнік, Як трасцы баішся нас. Мы носім пад чорнымі строямі, Пад робамі і бразготкамі Ад нас адмыслова хаванае Нашай радзімы імя. Мы дзеці чорнага горада, Мы выйшлі з ягонага чэрава, Мы сталі ягоным голасам, А голас не мае ценю. We are the children of a black city, we have come out of its belly, we have become its voice, a voice that has no shadow.