Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Іван Хруцкі | Урокі гісторыі #76 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем
Іван Хруцкі увайшоў у гісторыю сусветнага жывапісу як заснавальнік класічнага нацюрморта і як аўтар шматлікіх партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў. Нарадзіўся будучы мастак у мястэчку Ула на Лепельшчыне ў сям’і ўніяцкага святара. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Полацкім калегіуме, пасля заканчэння якога ў 1927 г. паехаў у Пецярбург. Два гады браў прыватныя ўрокі ў мастака-партрэтыста англічаніна Д. Дау і адначасова быў вольным слухачом Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе вучыўся ў вядомага мастака-партрэтыста А. Варнекі. Малады мастак удасканальваў сваё майстэрства, працуючы ў Эрмітажы, дзе рабіў копіі твораў вядомых еўрапейскіх жывапісцаў. Сёння творы І. Хруцкага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, Рускім музеі, Нацыянальным музеі ў Варшаве, прыватных зборах. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.