Паляўнічы (Lyric Video)

Вашай ўвазе лірычнае відэа на наш новы сінгл. Паляўнічы Што ты ёсць насамрэч, як не шлюб Неймавернага з немагчымым? Апынуўся ахвярай у абдымках тваіх Самы спрытны за ўсіх Паляўнічы Болей мне крадком ад цябе не цягнуць Зоркі з рэчкі плеценым кошыкам Абуральным учынкам было зазірнуць У калыску агністага лотаса Што мне трэба аддаць, каб аблокі лічыць Зноў вітацца з лясоў іракезамі Слухаць жарты блізкіх сэрцу сяброў? Я прашу, адпусьці мяне, бездань! Я прашу… Адпусьці мяне… Я прашу… Я прашу… Адпусьці мяне… Я прашу… І прынесла мне вестку тады З адваротнага боку рэха - Я павінен адмовіцца сам ад сябе І забыць пра фатальнае лета Болей мне крадком ад цябе не цягнуць Зоркі з рэчкі плеценым кошыкам Толькі каб гэтай песні адчайнай радкі Для мяне не сталі апошнімі Усё, што трэба аддам, каб аблокі лічыць Зноў вітацца з лясоў іракезамі Слухаць жарты блізкіх сэрцу сяброў Я прашу, адпусьці мяне, бездань! Я прашу, адпусьці мяне! Я прашу, адпусьці мяне! Усё, што трэба аддам, каб аблокі лічыць Зноў вітацца з лясоў іракезамі Слухаць жарты блізкіх сэрцу сяброў Я прашу, адпусьці мяне, бездань! Wonder Spak Wonder Spak Social Links:   / wonderspak_band     / wonderspak     / wonderspak   Wonder Spak Music Links BandLink:
Spotify:
Yandex Music:
Apple Music:   / wonder-spak  

Смотрите также