Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Пан дае вячэру людзям / Pan Wieczernik przygotował
09.11.2025 Запіс зроблены падчас нядзельнай Св Імшы. t.: s. Maria Imelda Kosmala CSSF тэкст бел.: Данута Бічэль-Загнетава m.: Jan Mroczek Гарманізацыі ўласная. Слухаць пажадана ў навушніках. Рэф.: Пан дае вячэру людзям, шчодры стол накрыў, Адчыніў шырока дзверы і нас запрасіў. 1. Ўсе сваю пакіньма працу, надыходзіць час! Паспяшайма на сустрэчу, Пан чакае нас! Рэф. 2. Кожны знойдзе ў доме Пана месца для сябе, І ніхто не будзе ў крыўдзе, дык прыходзьце ўсе. Рэф. 3. Дык падзякуем жа Пану за Хлеб і Віно, Іх спажыўшы, атрымаем вечнае жыццё. Рэф. 4. Пакаштуем і спазнаем моц Святых Дароў, Хай Яны ў нас абуджаюць вечную любоў. Рэф. 5. А пасля Жывога Хлеба гімн хвалы ўзнясём, Заспяваем гучна Пану дружнаю сям’ёй. Рэф. 6. Як жа хораша стаць братам самаго Хрыста, Ззянне скарбаў не заменіць гэтага святла. Рэф.