БОГ СТВАРЫЎ НЯБЁСЫ /// Спевы з рухамі

БОГ СТВАРЫЎ НЯБЁСЫ /// Псалмяры Гэты цудоўны спеў абвяшчае, што ўсё створаны Богам з вялікай любоўю і клопатам, што Ісус Хрыстос – наш Збаўца і Ён заўсёды з намі. Мы славім Яго, бо ўдзячныя за ўсё добрае, што маем. Радасць перапаўняе нас і нам цяжка сядзець на месцы. Давай будзем спяваць і танчыць разам. Сл.: М.Савушкіна Муз.: К.Пятроўская 1 КУПЛЕТ: Бог стварыў нябёсы, Бог стварыў зямлю, Мора, лес і горы – Я яму пяю. ПРЫСЬПЕЎ х2: Бог жыве ў ва мне І ў дзень і ў сьне. Я гуляю ці чытаю – Ў сэрцы Бога праслаўляю! 2 КУПЛЕТ: Бог стварыў нябёсы, Бог стварыў зямлю, Мора, лес і горы – Я яму пяю. За людзей ўсіх Сына – Найвялікшы дар – Аддаў, бо палюбіў нас Сьвету Валадар! ПРЫСЬПЕЎ х2 3 КУПЛЕТ: Бог стварыў нябёсы, Бог стварыў зямлю, Мора, лес і горы – Я яму пяю. Грэюць рукавічкі Мне ручкі ў мароз, Сагрэе маё сэрца Мой Бог – Ісус Хрыстос. ПРЫСЬПЕЎ х2 4 КУПЛЕТ: Бог стварыў нябёсы, Бог стварыў зямлю, Мора, лес і горы – Я яму пяю. Разам тата з мамай Сьпяваюць для Хрыста. Засьпяваю зь імі Радасна і я. Тэкст і акорды:
Больш дзіцячых на сайце worship.by:
Спасылка на ТГ •ЗЯРНЯТКІ•:

Смотрите также