Беларускі Народны Сьпеў — «Як Служыў жа Я ў Пана»

Мне вельмі спадабаўся сьпеў і калісьці хочацца праслухаць яго без паўз. Можа хто яшчэ жадаў бы мець такую версію - калі ласка! Арыгінальны мультфільм знаходзіцца тут -    • Як служыў жа я ў пана   Тэкст: 1. Як служыў жа я у пана Ды на перша лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Курачку за гэта. Тая кура -- шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 2. Як служыў жа я у пана Ды на друга лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Качачку за гэта. Тая кача -- дробна скача, Тая кура -- шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 3. Як служыў жа я у пана Ды на трэця лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Гусачку за гэта. Тая гуся -- сюся-сюся, Тая кача -- дробна скача, Тая кура -- шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 4. Як служыў жа я у пана На чацьвёрта лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Iндыка за гэта. А той iндык -- дык-дык, дык-дык, Тая гуся -- сюся-сюся, Тая кача -- дробна скача, Тая кура -- шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 5. Як служыў жа я у пана Ды на пята лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Барана за гэта. А той баран крутарогi -- Паламаў пановы ногi, А той iндык -- дык-дык, дык-дык, Тая гуся -- сюся-сюся, Тая кача -- дробна скача, Тая кура -- шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 6. Як служыў жа я у пана Ды на шоста лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Целюка за гэта. Тое целе -- хвастом меле, А той баран крутарогi -- Паламаў пановы ногi, А той iндык -- дык-дык, дык-дык, Тая гуся -- сюся-сюся, Тая кача -- дробна скача, Тая кура -- шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 7. Як служыў жа я у пана Ды на сёма лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Дзеўчыну за гэта. Тая дзеўка напiлася, Ўпала зь печы, разьбiлася, Тое целе -- хвастом меле, А той баран крутарогi -- Паламаў пановi ногi, А той iндык -- дык-дык, дык-дык, Тая гуся -- сюся-сюся, Тая кача -- дробна скача, Тая кура -- шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць.

Смотрите также