"Малітва" ("The Prayer" cover) by Veronika Chesheiko & Olga Zubok

Рады падзяліцца з вамі нашым каверам на беларускай мове вядомага спеву “The Prayer” Музычны прадакшн: Veronika Chesheiko Відэа: Кацярына Макарэвіч і Сяргей Еўсцігнеяў Пераклад: Ксенія Нарчук Стыліст: Людміла Пусташыла 1. Будзь побач, я малю Куды бы мы ні ішлі Адкрый мудрасць Сваю Калі збянтэжаны   Прыспеў 1 Вось малення спеў Калі блукаем мы Літасцю ратуй, веру ўмацуй У свет дзівосны накіруй   2. Хай зорны небасхіл Пакажа кожны раз Наш Бог у сэрцах жывы І ззяе цераз нас   Прыспеў 2 Вось малення спеў У цемру і ў журбу Літасцю ратуй, веру ўмацуй У свет дзівосны накіруй   Брыдж У свет, дзе боль і смутак супыняцца Дзе сэрцы ўсіх, хто верыць, адрадзяцца Працягнем рукі і кранём нябёсы Там мы будзем разам побач са Хрыстом   3. З нябёс глядзі на нас Жыцце засцерагай Хай кожная душа Любові знойдзе шлях   Прыспеў 3 Вось малення спеў Шукаем мы Цябе Літасцю ратуй, веру ўмацуй У свет дзівосны накіруй #ThePrayer

Смотрите также