Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Вечарынка, вечарынка. За хвілінкаю хвілінка Пралятаюць у бяседзе, Як збіраюцца суседзі. Вечарынка, вечарынка. – Пацалуй мяне, дзяўчынка! – Хоча хлопец падзівіцца, Як успыхне маладзіца Прыпеў: – Ах, Алесь, Алесь! Да мяне не лезь, Адчапіся ад мяне – ты гарачы ўвесь. Запалаю я – пакахаю я, А ў цябе раўніва жонка i ў мяне сям’я. Вечарынка, вечарынка. – Патанцуй са мной, хлапчынка! I патанчыць можна ўволю, I не скардзіцца на долю. Вечарынка, вечарынка Скачуць хлопец і дзяўчынка, Да суседкі заляцацца – Быццам з горачкі катацца!.. Прыпеў. Вечарынка, вечарынка. За хвілінаю хвілінка Пралятаюць у бяседзе, Як збіраюцца суседзі. Вечарынка, вечарынка – Пагулянка без супынку. Хлопец дзеўку запрашае I дадому не спяшае. Прыпеў. --- песня "На вечарынцы" музыка Леаніда Захлеўнага словы Уладзіміра Мазго фрагмент канцэртнай праграмы «Прэм’ера песні», запіс 2000 г. крынiца iнфармацыi: сац.сеткi Белтэлерадыёфонду