Лыскава – месца, дзе жывуць прывіды | Лысково – место, где живут призраки

Велічны касцёл без даху і дзіўная царква яскравага сіняга колеру звяртаюць на сябе ўвагу ў Лыскава. Але тут можна пабачыць іншыя таямнічыя сляды вялікіх падзеяў мінулага, якія, як дасведчаны следапыт, прачытае Аляксандр Краўцэвіч.
Лыскава – даўняе мястэчка Ваўкавышчыны на мяжы гістарычнай Літвы з Палессем. Сёння – гэта вёска ў Пружанскім раёне, але цікавінак у ёй не менш, чым у якім горадзе. Напрыклад, хто і чаму пракляў Лыскаўскі замак? Што за сядзіба была ля Лыскава, ад якой застаўся адно здзічэлы парк? Што за супольнасць місіянераў, якія збудавалі тут касцёл і кляштар? Як сталася, што з Лыскавым звязаныя пачаткі польскага сентыменталізму – літаратурна-мастацкага стылю 18 ст.? Якім чынам у Лыскаве адзначыліся паўстанцы Кастуся Каліноўскага? Адкуль узялася тут унікальная царква, унікальная па архітэктуры, адзіная такая ў краіне? Гэтыя ды іншыя загадкі вонкава сціплай вёскі спрабуе на месцы разгадаць доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. У гэтым выданні праграмы "Загадкі беларускай гісторыі": 00:00 Тэму выпуску 01:16 Што вядома пра гісторыю Лыскава 03:11 Пракляты Лыскаўскі замак і ягоныя прывіды 05:55 Здзічэлы парк ля зніклай сядзібы 08:05 Троіцкі касцёл, які не хоча разбурацца 09:35 Ордэн місіянераў? 10:19 Францішак Карпінскі – адзін з пачынальнікаў польскага сентыменталізму 12:13 Царква Раства Багародзіцы – эксклюзіўны помнік драўлянага дойлідства 15:32 Пасляслоўе Нашая старонка –
Расклад новых выданняў –
Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com Падпішыся на нашыя каналы BELSAT NEWS –
ВОТ ТАК –
БЕЛСАТ LIFE –
БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ –
БЕЛСАТ МУЗЫКА –
ЖЭСТАЧАЙШЫ МУЛЬТ –
BIEŁSAT PO POLSKU –
BELSAT IN ENGLISH –
Далучыся да нас у сацыяльных сетках Па-беларуску FACEBOOK –
VKONTAKTE –
TELEGRAM –
INSTAGRAM –
TWITTER –
По-русски INSTAGRAM –   / vottaktv   FACEBOOK –   / vot.tak.belsat   VKONTAKTE – https://vk.com/vottak_belsat
TWITTER –
Po polsku FACEBOOK –
TWITTER –
In english TWITTER –
#гісторыя_беларусі #ВКЛ #краўцэвіч

Смотрите также