Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
ВЕРНІКІ супраць камуністаў, рэж. Ягор Сурскі, Беларусь, 2017 г. дакументальныя фільмы, Белсат DOC
За савецкім часам людзі абміналі пытанне, хто вернік, а хто не. Ведалі, што старыя некуды хадзілі. Менавіта так і вызначалася сфера рэлігійнага жыцця ў пасляваенны савецкі час. Бабуля магла патаемна хрысціць унука, пра што не ведалі бацькі. Гэта адбывалася ўжо пасля таго, як святары зведалі наўпроставы пераслед, а шматлікія святыні былі закрытыя і проста знішчаныя. Ваяўнічая антырэлігійная прапаганда закрывала пытанне веры яшчэ ў зародку, калі, пачынаючы са школы, любая праява рэлігійнасці ганілася і высмейвалася. Для тых, хто займаў пасаду, сітуацыя была яшчэ больш складанаю. Нягледзячы ні на што, хоць і ўпотай, людзі захавалі веру і зрабіліся сведкамі адраджэння царквы ўжо ў часы гарбачоўскай перабудовы. Гэтымі гісторыямі змагання і моцнага трывання ў веры за савецкім часам мы прагнем падзяліцца з вамі ў дакументальнай стужцы "Вернікі". Лёс чатырох герояў фільму (а гэта званар і царкоўны стараста з палескай вёскі Востраў; вясковая настаўніца з Валожыншчыны; актывіст у справе вяртання вернікам касцёлу ў Паставах; добраахвотнік, які кіраваў аднаўленнем цэркваў у Маладзечанскім раёне) ёсць добрым прыкладам асабістай шчырасці і свабоды сумлення, а таксама важным напамінам нашчадкам аб духоўнай трываласці. Фільм "ВЕРНІКІ" супраць камуністаў, рэж. Ягор Сурскі, Беларусь, 2017 г. 🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: / @belsat_doc 🟥Старонка БЕЛСАТ DOC – 🟥Instagram БЕЛСАТ DOC – / belsat_doc 🟥Facebook БЕЛСАТ DOC – / belsatdoc белсат doc , реальное кино, белсат док, неизвестная Беларусь Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS – ВОТ ТАК – БЕЛСАТ LIFE – ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - БЕЛСАТ NOW – БЕЛСАТ HISTORY – БЕЛСАТ MUSIC – BIEŁSAT PL – BELSAT ENGLISH – БЕЛСАТ DOC – ВОТ ТАК NOW – БЕЛСАТ SHORTS – ВОТ ТАК SHORTS – Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Odnoklassniki – Telegram – TikTok – По-русски: Telegram – Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Po polsku: Instagram – Facebook – Twitter – In english: Twitter – #дакументальныфільм #рэлігія #беларусь