Выстава "Канцэпт. Выбранае" І Трыенале Беларускага саюза мастакоў у ВЦСМ.

Выстава "Канцэпт. Выбранае" І Трыенале Беларускага саюза мастакоў адкрылася ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва 15 сакавіка 2022 года. Выстава “Канцэпт. Выбранае” І Трыенале Беларускага саюза мастакоў разгортвае перад гледачамі панараму творчых пошукаў у сучасным беларускім выяўленчым мастацтве. У экспазіцыі прадстаўлены як асобныя работы, так і цэльныя праекты аўтараў, удалыя прыклады скарыстання тэхнічных і эстэтычных навацый, гарманічнага спалучэння прынцыпова розных творчых накірункаў, канцэптуальнага змянення цэльных мастацкіх структур. Мы даем слова творчасці, якое адчувае сябе ўтульна па-за традыцыйнымі класічнымі рамкамі, стварае новыя формы і новыя сэнсы. Кожная з работ прадстаўляе асобныя канцэпты, у якіх ёсць эксперыменты з формай, пластыкай, колерам, святлом, гульня с сэнсамі і зместамі. Гледача чакаюць метамарфозы, трансфармацыі, актуалізацыі, ператварэнні. Скульптура і кераміка набываюць рысы арт-аб’ектаў, жывапіс арганічна становіцца асамбляжам, а тэкстыльныя кампазіцыі – пластыкай мікс-медыя. Па вялікім рахунку, справа не ў выкарыстанні нетрадыцыйных матэрыялаў, а ў новым вобразным складніку, маштабе зробленага аб’екта, яго асацыятыўнасці і актуальнасці”. Справа ў новый творчай ідэі. А выстава дэманструе вялікую колькасць такіх ідэй. Таму, несумненна, выстава для гледачоў і прафесіяналаў стане адлюстраваннем напрамку і дынамікі сучаснага культуранага працэсу. Сярод удзельнікаў выставы шмат цікавых і знакавых аўтараў. У экспазицыи можна пазнаёміцца з жывапісам Васіля Касцючэнкі, Анатоля Кузняцова, Аляксандра Забаўчыка, Сяргея Грыневіча (Гродна), Аляксандра Слепава (Віцебск), Валянціны Ляховіч (Віцебск), Ігара Кашкурэвіча, Марты Шматавай, Рыгора Іванова, Валерыя Песіна, графікай Алеся Фалея (Баранавічы), Веры Каўзановіч, скульптурай Дзяніса Кандрацьева, Паўла Куніцкага, Аляксандра Сакалова. Прадстаўлены фотапраекты Ганны Мельнікавай, Віктара Сянькова, Юліі Кукушкінай, арт-аб’екты Ігара Саўчанкі, Кацярыны Сумаравай, Міхаіла Шыкава, Ірыны Кузняцовай і іншых.

Смотрите также