Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
ANNO 1800 | Дайвінг, Скарбы, Золата і новы бой Браняносцаў | 19 эпізод
⛵️Наша прыгода працягваецца! Горад Вільгельмсхафен пераўтварыўся у сапраўдную сталіцу з інвестарамі, а вёскі Дрэзден, Франкфурт і Нёрдлінген дагэтуль падтрымліваюць яго жыццё. Калонія Манола, што ў новым свеце таксамапрацягвае свой рост і індустрыялізацыю. Усе растуць і развіваюцца — час пашырыць ды аптымізоўваць прамысловасць і сельскую гаспадарку. 🌾 🛠 Наша ўвага перайдзе ў стары свет, дзе мы будзем па крысе будзем займацца будаўніцтвам новага вялікага гораду — Crown Falls. Гэта не проста праект, а запыт самой каралевы, таму прыйдзецца выконваць. Новы горад на мысе Трэлоні расце і пашыраецца. Мы працяшваем пашыраць сельскую гаспадаркуале прыйшоў час і металургічнай прамысловасці. Таксама пабудуем новую вёску-супутнік, якая займецца вырошчваннем папрыкі 🍅🌶 🏛 Нашы музей ды звярынец пакрысе растуць ды паляпшаюцца. Мы робім усё каб зрабіць горад Вільгельмсхаффен больш прывабным, а культуру больш высокай. Таксама разбудоўваем прыгожы батанічны сад. Усё гэта накіравана на патэнцыйных турыстаў🌴🌺 🎩 Інвестары прыносяць не толькі прыбытак і імідж, але і новыя гандлёвыя практыкі. Карацей час будаваць імпартна-экспартую кантору у Вільгельмсхафене і наладжваць гандль! 🍾🍷 Таксама мы адчыняем новыя паштовыя пастарункі у горадзе Франкфурт!🏤 🚜 У новым свеце працягваецца разбудова мястэчка Манола. Мы будуем новыя хаты для артыстаў і спрабуем пашырыць выраб неабходных тавараў. Таксама мы будзем дапапмагаць мясцовым жыхарам у межах іх спецыяльных квэстаў ну і праводзім электрычнасць да мясцовых піваварняў.🍺 Пакуль там адно другое, мы сутыкаемся з першай эпідэміяй у мястэчке Crown Falls. Будуем шпіталь і накіроўваем дактароў на дапамогу🏥 🧜♂️ Стары Нэйт прапаноўвае нам новыя прылады і квэсты. Ну што збіраем рэсурсы і палепшаем наш батыскаф — усталюем новы сонар і так званы "звон" у якім адбываецца пагружэнне пад ваду. Падводны пошук скарбаў працягваецца. Мы не адыйдзем ад нашай мэты ні на крок. Нават піратскія фрэгаты нам не пагроза калі з намі Дрэдноўт Гнейзенаў! 🤿⚔️ 🌍 А нашы Караблі працягваюць даследваць свет гульні Anno 1800. 🌄 📰 Мы таксама пабачым новы выпуск часопіса пра наша мястэчка Вільгельмсхафен! 🎮 Калі табе цікава назіраць за ростам імперыі і падтрымліваць беларускамоўны кантэнт — падпісвайся на WRWGamingTV BY ❤️ і не забывайся пра лайк! #Anno1800 #БеларускаяМова #Стратэгіі