У Варапаеве сцежкі да помніка Леніна зараслі | В Воропаево тропы к памятнику Ленина заросли

Мястэчка Варапаева пачыналася са шляхецкага фальварку. Але на пераломе ХІХ і ХХ ст. хутка пачало расці і амаль зрабілася райцэнтрам. Пра гэта сведчыць закінуты будынак райвыканкаму, перад якім у хмызняку стаіць забыты Ленін.
Найбольшую ролю ў гісторыі Варапаева, якая сягае XVІ ст., адыгралі графы Пшаздзецкія і чыгунка. У міжваеннай Польшчы тут паўстала буйная гаспадарка, пра якую нагадваюць будынак адміністрацыі (сёння – больніца), вадзяны млын з вялікімі жорнамі і прыгожы парк. Гэты парк краязнаўца Аліна Ла́тыш называе "перлінаю Варапаева". А ў графскім плодагадавальніку ў 1933–1937 гг. пачынаў сваю кар’еру выбітны беларускі аграном-селекцыянер Іван Сікора. Графы Пшаздзецкія пачуваліся гаспадарамі ў Варапаеве і не хацелі, каб чыйсьці дом быў вышэйшы за іхны. Але купец Ражноўскі абышоў забарону. Як фальварак, двор Рапаева, ператварыўся ў даволі вялікі населены пункт, дзе жыве некалькі тысяч чалавек? Як звязаныя шляхецкі род Пшаздзецкіх і сучасны Еўразвяз? Як купец Ражноўскі абышоў графскую забарону будаваць высокія дамы? Што такое мясцовы гатунак яблыкаў памяці Сікоры? Што такое "нефармальны раённы цэнтр" у адносінах да Варапаева? Пра ўсё гэта – у новым выданні праграмы "Загадкі беларускай гісторыі". Аўтар і вядучы праграмы – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. У гэтым выданні праграмы #Загадкі_беларускай_гісторыі: 00:00 Уступ 00:50 Гісторыя Варапаева 02:01 Што засталося ад графаў Пшаздзецкіх 02:36 Род Пшаздзецкіх 03:39 Вадзяны млын 05:05 Фінансавая дапамога ЕЗ 05:20 Будынак графскай адміністрацыі 06:01 У міжваеннай Польшчы 06:45 Дом Ражноўскага 08:03 Чыгунка 09:38 Адноўлены касцёл 11:08 Аграном-селекцыянер Іван Сікора ў Варапаеве 13:08 Сляды адміністратыўнай велічы Варапаева 13:49 Пасляслоўе Нашая старонка –
Расклад новых выданняў –
Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com Падпішыся на нашыя каналы BELSAT NEWS –
ВОТ ТАК –
БЕЛСАТ LIFE –
БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ –
БЕЛСАТ МУЗЫКА –
ЖЭСТАЧАЙШЫ МУЛЬТ –
BIEŁSAT PO POLSKU –
BELSAT IN ENGLISH –
Далучыся да нас у сацыяльных сетках Па-беларуску FACEBOOK –
VKONTAKTE –
TELEGRAM –
INSTAGRAM –
TWITTER –
По-русски INSTAGRAM –   / vottaktv   FACEBOOK –   / vot.tak.belsat   VKONTAKTE – https://vk.com/vottak_belsat
TWITTER –
Po polsku FACEBOOK –
TWITTER –
In english TWITTER –
#гісторыя_беларусі #заходняя_беларусь #чыгунка

Смотрите также