Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Жабкі і чарапаха. Каляды разам з Маляванычам. Вечар другі
Жабкі-жабкі, дзень добры. А ты што за цуда-юда? - спыталі жабкі. Я Чарапаха. Бачыць такое не бачылі, чуць гэткае не чулі. Значыць, не можа цябе быць... Як так?! Чарапахі не можа быць?! Мы таксама абураныя і чакаем, як гэта вырашыцца. Прапануем вашай увазе казку нашага выбітнага пісьменніка, 90-годдзя якого святкавалася днямі, - Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч “Жабкі і Чарапаха”. Дзякуем за дапамогу з ілюстрацыямі Андрусю Такіндагу! У час трансляцыі казак вы можаце зрабіць добрую справу: ахвяраваць любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Усе сродкі пойдуць на падтрымку дзеячаў культуры ды іх новыя творчыя праекты. Ахвяраваць - Глядзіце і слухайце ўвесь снежань штовечар у 19.30 (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube • Каляды з Маляванычам. 1 сезон #BY_CULTURE