Словы: Людміла Запрудская, Віталь Карпанаў Музыка: Віталь Карпанаў Рэжысёр: Віталь Карпанаў Вiдэа: Уладзiслава Марыневiч Слухаць тут :
Бацькаў падворак Скрыпнуць веснічкі гукам знаёмым, На бацькоўскі падворак ступлю. Ліст зжаўцелы з высокага клёну Упадзе на маю галаву. Я па родным куточкам прайдуся, Дзе дзяцінства маё прайшло, Да бярвенняў плячом прытулюся, Нашай хаты адчую цяпло. Бацькаў падворак, родныя рэчы, Куфар у сенцах, кажух на печы. Цэбры і дзежкі, маміны шклянкі, Коўдры льняныя і выцінанкі. Ручнік-набожнік вышыты мамай, А на стале абрус даматканы. Дорага сэрцу ўсё ў роднай хаце. Кошту не мае гэта багацце. Хлеў пусты і пустыя павеці, Адзвінела, сышло ў забыццё. І гуляе адзін толькі вецер, Дзе калісьці бурліла жыццё. Дзе калісьці плугі, нібы скібу, Адразалі зямлю па вясне. А я сёння хаджу па сядзібе, Сею толькі ўспаміны свае. Бацькаў падворак, родныя рэчы, Куфар у сенцах, кажух на печы. Цэбры і дзежкі, маміны шклянкі, Коўдры льняныя і выцінанкі. Ручнік-набожнік вышыты мамай, А на стале абрус даматканы. Дорага сэрцу ўсё ў роднай хаце. Кошту не мае гэта багацце. Відэа знята ў аграсядзібе Ігліца:
https://www.instagram.com/usadba_igli... Над гукам працаваў: Барыс Ланькоў Аранжыроўка гурт "Дразды": Ілля Немыцька - баян, Сяргей Храмцоў - бас-гітара, Андрэй Маўрын - ударныя, Раман Гарбацкі - электра-гітара, Канстанцін Цеўрызаў - саксафон. Гурт Дразды ў сацыяльных сетках: Tik Tok: / drozdy_band Instagram: / drozdy_band Telegram:
Facebook: / drazdy VK:
https://vk.com/drazdy OK:
https://ok.ru/group/44994888663164 Арганізацыя канцэртаў: +375447671273