Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - Казкі з Маляванычам: Крэсіва 7 лютага, 20:30 "Ішоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спіной, шабля пры боку. І нечакана сустрэлася з ім ведзьма, старая і брыдкая: Прывітанне, службака! У цябе такая славутая шабля і вялікі ранец! Ты - бравы салдат! Толькі як ні круці, а кішэні твае пустыя. Калі хочаш, дык грошай у цябе будзе навалам. Дзякуй табе, старэча. Грошы толькі дурням не трэба, - сказаў салдат і адтапырыў свае кішэні. Гэ, не, - сказала ведзьма, - пачакай крыху!..." Што было далей, мы дазнаемся ўжо ў нядзелю, 7 лютага, у 20:30! Гэтым разам Маляваныч чытае казку “Крэсіва” Ханса Крысціяна Андэрсена, а Вольга Якубоўская малюе. Уступ: анімацыя - Дзяніс Міжуй, малюнкі - Андрусь Такінданг Падтрымлівайце творцаў ды іх новыя праекты тут: Глядзіце і слухайце #Казкі_з_Маляванычам: штонядзелю ў 20.30 (па беларускім часе) Мы ў сацсетках: 👉 Telegram - 👉 Facebook - 👉 Instagram - 👉 Youtube - #BY_CULTURE