Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
У аддзеле краязнаўства стартуе праект «Музей «online». Ён мае мэту стварыць дадатковыя магчымасці для знаёмства з Літаратурным музеем народных пісьменнікаў Беларусі, ураджэнцаў Гомельшчыны Івана Шамякіна, Івана Навуменкі, Івана Мележа, Андрэя Макаёнка максімальна шырокай аўдыторыі: аматарам беларускай літаратуры, беларускай дыяспары, грамадзянам Беларусі, якія па розных абставінах знаходзяцца за мяжой, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускім мастацкім словам.