Радыёспектакль Людзі на балоце Іван Мележ "Людзі на балоце" - першы твор са знакамітай трылогіі "Палеская хроніка", якая ёсць эпасам народнага жыцця на складаных і вострых паваротах айчыннай гісторыі. Сапраўды, перад намі - цэлы чалавечы свет, велізарны, і ў той жа час лакальна акрэслены. Населены цікавымі людзьмі, у кожнага з якіх ёсць сваё адзінае і непаўторнае жыццё, светлае і гаротнае, смешнае і сумнае, свае нялёгкія, часам вельмі заблытаныя сцежкі-дарожкі. Дарэчы, сам аўтар прызнаваўся некалі, што ў кожным з герояў "Палескай хронікі" часцінка яго сэрца. Мележ казаў: "Я не мог рана ці позна не напісаць гэтыя раманы, "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", бо насіў іх у сабе як радасць і пакуту доўгія гады. Яны - частка мяне самога, і вельмі дарагая. Родная вёска, людзі, маё юнацтва - усё гэта жыло ў маім сэрцы і не давала спакою. Нават мастацкая выдумка ў палескіх раманах - частка майго жыццёвага вопыту." Аўтар інсцэніроўкі для радыё, рэжысёр-пастаноўшчык: Заслужаны работнік культуры Беларусі Марына Троіцкая Галоўныя ролі выконваюць: Ганна - народная артыстка Беларусі Лілія Давідовіч Васіль - народны артыст СССР Віктар Тарасаў Вядучы - артыст Юрый Шумакоў У астатніх ролях: Народныя артысты СССР Стэфанія Станюта, Уладзімір Дзядзюшка, Геннадзь Аўсяннікаў Народная артыстка Беларусі Вера Пола Заслужаныя артысты Беларусі Ігар Лапцінскі, Барыс Уладамірскі, Яўгенія Кавалёва, Сцяпан Хацкевіч, Уладзімір Кудрэвіч, Павел Пекур, Артысты Леанід Баранчык, Ніна Гейц, Бірута Дакальская Год запісу: 1962 Падтрымаць канал @teatrykisheni : ЮMoney
DonationAlerts
https://www.donationalerts.com/r/asal... Bitcoin (BTC) 1MTvxSp21jGbHqXG9vxxQ29bS9iXNBwepj Ethereum (ETH) 0x12799AdB925aAB40c6d108282aFdCeF0D429066B Toncoin (TON) EQBa9CYc3uetMzK-n2IvIQWV95kHd92Zim9xobmjcAq169Z_ #БеларускаяМова #ТэатрУкішэні #АсалодаСлыху #АўдыёспектакліНаБеларускайМове #АўдыёкнігіНаБеларускайМове