Падтрымаць аркестр:
, PayPal: artrezydencyja@protonmail.com Падтрымаць працу каманды «Годна» праз спонсарскую YouTube-падпіску можна тут: / @hodnaby Анлайн-канцэрт беларускага аркестра Warsaw Freedom orchestra (Варшаўскі Вольны аркестр). У праграме канцэрта: гістарычныя беларускія гімны і маршы, творы кампазітараў 19-20 стагоддзяў, музыка з «Полацкага сшытка», паланэзы Агінскага, творы сучасных кампазітараў, а таксама вядомыя беларускія песні ў апрацоўках для аркестра і салістаў. У канцэрце прымаюць удзел оперныя салісты: Дзяніс Пацюк, Ганна Мацкевіч, Дар’я Новік, Зміцер Даўгадзілін. Спецыяльныя госці: гурт Lity taler і гітарыст Павел Трыпуць (Volski, Krambambula, OpTeamist Project). Warsaw Freedom orchestra — гэта першы беларускі аркестр у польскай музычнай прасторы, які складаецца з прафесійных музыкаў, якія эмігравалі ў Польшчу ў розныя гады. Рэпертуар аркестра складаецца з твораў беларускіх кампазітараў ад барока да музыкі XXI ст. Стваральнік і кіраўнік аркестра — Сяргей Доўгушаў. Дырыжор — Дзяніс Пацюк. Рэпертуар канцэрту: 00:00 Пачатак. 01:28 Гімн ВКЛ. Музыка з «Полацкага сшытку» XVII ст. 07:00 Паланез «Развітанне з радзімай». Музыка — Міхал Клеафас Агінскі. 12:55 Станіслаў Манюшка «Перапёлка». Салістка — Дар’я Новік. 18:10 Гімн «Ваяцкі марш». Словы — Макар Краўцоў, музыка — Уладзімер Тэраўскі. 21:20 Зміцер Смольскі «Рытм». Саліруе Алена Пэрэк (флейта). 23:44 Гімн «Пагоня». Словы — Максім Багдановіч, музыка — Мікалай Шчаглоў-Куліковіч. 27:58 Песня «Лёгкія-лёгкія». Музыка і словы — Лявон Вольскі, гурт N.R.M. 34:37 Песня «Паветраны шар». Музыка і словы — Лявон Вольскі, гурт N.R.M. 38:10 Песня «Простыя словы». Музыка — Лявон Вольскі, словы — Міхал Анімпадыстаў. 42:40 «Муры». Музыка — Льюіс Льяк. 46:53 «Перамен». Музыка і словы — Віктар Цой, гурт «Кіно». Падрабязней пра кампанію «Годна»:
Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: / hodnaby / hodnaby
/ hodnaby
https://vk.com/hodnaby https://ok.ru/hodnaby / hodnaby / hodnaby