Спляценне рук, і зорак на нябёсах...

"Табе" Спляценне рук, І зорак на нябёсах. Да іх сплятае брук Маё валоссе. Сэрцаў біццё Ва ўнісон бясконцы. Што ёсць жыццё, Што бачыць сонца? Спыненне часу, І ў сусвеце двое, І шэпт здаецца басам За начным спакоем. Хвіліна, дзве, І не існуе час, Каханне дзе Кранае нас. Верш напісаны: 11.8.2024 Аўтар верша: Ірына Амелір #беларускаямова #вершы

Смотрите также