Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Словы Сяргея Панізніка Светлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой сцяг мой вольны, сцяг мой смелы, сцяг мой бел-чырвона-белы. Быў адважны продак мой у пагоні баявой. Той пагоні чую звон, — і не трапіў у палон сцяг мой вольны, сцяг мой смелы, сцяг мой бел-чырвона-белы. Залунай на ўвесь прасцяг, агнявых вякоў працяг! Ёсць Дзяржава і Народ! Развінайся — і ў палёт, сцяг мой вольны, сцяг мой смелы, сцяг мой бел-чырвона-белы. Камерны хор «Унія» заснаваны ў 1990 г. У 1993 г. заняў першае месца на фестывалі духоўнай музыкі, у 1995 стаў лаўрэатам конкурса імя Шуберта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бельгіі, Турэччыне, Польшчы, Літве. У 1996 годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзена на касетах і даўно ўжо стала рарытэтам. У 1998 г. была выдадзена ўнікальная праграма — «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання», прысвечаная 80-годдзю БНР.