Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 95-годдзя Інстытута гісторыі НАНБ)

15 кастрычніка 2024 г. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адзначае сваё 95-годдзе. З гэтай нагоды 15–16 кастрычніка 2024 г. у сценах Інстытута гісторыі прайшоў V Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 95-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі)». У рабоце гэтага прадстаўнічага навуковага форуму прынялі ўдзел больш за 200 навукоўцаў з Беларусі і замежных краін. Важнымі задачамі гэтага прадстаўнічага форуму з’яўляюцца: • азнаямленне з навуковымі распрацоўкамі і практычнымі дасягненнямі айчынных і замежных вучоных-гуманітарыяў па праблемах гістарычнага мінулага Беларусі; • паляпшэнне ўзаемадзеяння акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі па актуальных праблемах развіцця айчыннай сацыягуманітарыстыкі; ўмацаванне сувязі навукі з установамі адукацыі; • арганізацыя і кіраванне творчай ініцыятывай студэнцкай моладзі па актуальных пытаннях вывучэння гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Па матэрыялах кангрэса запланавана выданне зборніка. Месца правядзення: г. Мінск, вул. Акадэмічная 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Азнаёміцца з анлайн-трансляцыямі: • Пленарнага пасяджэння (   • Пленарнае пасяджэнне кангрэса «Гістар...  ) • Секцыя 1 «Даследаванні ў галіне беларускай археалогіі» • • 15.10.2024 - https://youtube.com/live/MlBeLEtYVQ0
• • 16.10.2024 - https://www.youtube.com/live/aC5ed3Hu...
• Секцыя 3 «Беларусь у канцы XVIII — пачатку XX ст.» • • 15.10.2024 - https://youtube.com/live/UunbPlrW5LQ
• • 16.10.2024 -    • Секцыя 3 Беларусь у канцы XVIII – пач...   • Секцыя 4 «Беларусь у Навейшы час» • • 15.10.2024 - https://youtube.com/live/9PYXa34D8zk
• • 16.10.2024 -    • Секцыя 4. Беларусь у Навейшы час   Канферэнцыя праводзіцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гг. «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» (навуковы кіраўнік - доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі А. А. Каваленя) падпраграмы №1 «Гісторыя» (навуковы кіраўнік - кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. Л. Лакіза).

Смотрите также