Данчык - Аксамiтны летнi вечар (Беларусь мая), 1996

Музыка: Вадзiм Навiцкi Словы: Сяржук Сокалаў-Воюш З канцэрту Данчыка ў Мінскай Філармоніі 18-га снежня 1996 года Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю, Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю. Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая. Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая. А над лесам, над сусветам выпрастаў крыло Залацісты човен ветах, зорнае вясло. Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая! Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая! Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог, Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог. Чырванее ранні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая. Чырванее ранні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая. Мне краёў чужых ня трэба, як нi варажы, Не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых, Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя, Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая. Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя, Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая, Беларусь мая, Беларусь мая... Багдан Андрусiшын (Данчык), Минск Danchyk, Bohdan Andrusyshyn, Minsk

Смотрите также