Словы: Людміла Запрудская Музыка: Віталь Карпанаў Вiдэа: Уладзiслава Марыневiч Слухаць тут :
Мова павiнна жыць Абмялела рака, стала вузкаю. Ды ўсё роўна яна бяжыць. Так і мова мая беларуская Яна ёсць і павінна быць. Няхай кажуць: забытая, кволая, І паўсюль яна не гучыць. Але ж мы дзяржава з моваю, Таму мова павінна жыць. Як рамонкі і сінь васільковую Заплятаюць дзяўчаткі ў вянкі. Так і я беларускімі словамі Свае думкі сплятаю ў радкі. Вадой, кажуць, каменне точыцца. Асфальт парастак можа прабіць. Таму вельмі мне верыць хочацца, Што заўжды будзе мова жыць. Мы, нашчадкі Купалы і Коласа, Багдановіча і Крапівы, Зберагчы нашу спадчыну здолеем. Ты жыві, наша мова, жыві. Ты народа душа карані І аснова, Ты як песня, як лёс, як вясна. Беларуская родная бацькава мова, Ты, на свеце як маці адна. Як крынічка, як дожджык вясновы, Шчасце, вера, каханне, спакой. Беларускае роднае матчына слова, Ты ляці над краінай маёй. Ты народа душа карані І аснова, Ты як песня, як лёс, як вясна. Беларуская родная матчына мова, Ты, на свеце як маці адна. Як крынічка, як дожджык вясновы, Шчасце, вера, каханне, спакой. Беларускае роднае бацькава слова, Ты ляці над краінай маёй. Аранжыроўка гурт "Дразды": Ілля Немыцька - баян, Сяргей Храмцоў - бас-гітара, Андрэй Маўрын - ударныя, Раман Гарбацкі - электра-гітара, Канстанцін Цеўрызаў - саксафон. Над гукам працавалі: Слава Трыбухоўскі, Дзмітры Білаш Гурт Дразды ў сацыяльных сетках: Tik Tok: / drozdy_band Instagram: / drozdy_band Telegram:
Facebook: / drazdy VK:
https://vk.com/drazdy OK:
https://ok.ru/group/44994888663164 Арганізацыя канцэртаў: +375447671273