"Унія" - Не пагаснуць зоркі ў небе (1998)

Словы Янкі Купалы
Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе, - Не загіне край забраны, Покі будуць людзі. Ночка цёмная на свеце Вечна не начуе; Зерне, кінутае ў ніву, Ўсходзіць ды красуе. Наша зерне - нашы думкі - Не загінуць свету, - Бліснуць краскай непаблеклай Вечных агняцветаў. 3 добрых думак, што мы кінем На сваім дзірване, Будзе ўнукам нашым жніва - Доля, панаванне. Беларускаю рукою Светлай праўды сіла Славу лепшую напіша Беларусі мілай. Зацвіце яна, як сонца Пасля непагоды, Ў роўнай волі, ў роўным стане Між усіх народаў. Не загіне край забраны, Покі жывы людзі, - Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе.

Смотрите также