А сёння #Маляваныч прапануе нам першую частку казкі французскай пісьменніцы рускага паходжання Графіні дэ Сэгюр “Зачараваная хатка”: "Жыў сабе адзін чалавек, на прозвішча Прудан, што значыць Асцярожны. Быў ён удавец і жыў адзін са сваёю дачкой, якую клікалі Разалі. Чалавек ён быў багаты, у яго быў вялікі дом, а вакол дома цудоўны сад. У глыбіні сада стаяла хатка - зусім без вокнаў і толькі з аднымі маленькімі дзвярыма, якія заўсёды былі зачыненыя. Кожны дзень Разалін бацька туды заходзіў, але ключык заўсёды насіў з сабой. Але аднойчы..." 🤨 Хутка даведаемся, што там адбылося! Падтрымайце "Бэйбуса" — гэта дазволіць нам развівацца шпарчэй:
https://www.donationalerts.com/r/bayb... - Пераклад: Зьміцер Колас
Глядзіце і слухайце новыя #Казкі_з_Маляванычам штотыдзень (пн -пт) на канале #Бэйбус! Падпісвайцеся на нас у сацсетках і раскажыце пра нас сябрам: 👉🏻YouTube: / baybusby 👉🏻Instagram: / baybus.by 👉🏻Facebook: / baybus.by 👉🏻Telegram: