Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Рэфрэн: Люду, мой люду, што табе зрабіў Я? Ў чым вінаваты прад табою быў Я? Я цябе вывеў з моцы фараона, А ты прызначыў крыж мне на рамёны. Рэфрэн: Я вёў цябе ў край сонечны і хлебны, Ты ж Мне прызначыў сьмерці знак ганебны. Рэфрэн: Я цябе выбраў Божаю лазою, А ты Мне воцат даў замест напою. Рэфрэн: Я над Егіптам зьдзейсьніў пакараньне, А Мяне выдаў ты на бічаваньне. Рэфрэн: Я за палон твой помсціў фараону, Ты ж учыніў Мне суд сынэдрыёну. Рэфрэн: Я прад табою раскрыў мора хвалі, А ты Мне дзідай бок раскрыў бяз жалю. Рэфрэн: Я у аблоку вёў цябе дахаты, Ты ж Мяне з крыкам вёў на суд Пілата. Рэфрэн: Я цябе маннай накарміў ў пустыні, Ты ж Мне адзьдзячыў поўхамі сваімі. Рэфрэн: Я табе з камня даў вады крыніцу, А ты Мне горкай жоўці даў напіцца. Рэфрэн: Я хананэяў зьбіў Сваёю сілай, Ты ж галаву Мне моцна зьбіў трысьцінай. Рэфрэн: Я Даў падставы Юдзінаму трону, А ты Мне з церняў узлажыў карону. Рэфрэн: Я цябе ўзвысіў, людзе Мой абраны, А ты Мяне ўзняў па крыжы драўляным.