Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Танга Міколы Шчаглова-Куліковіча на ўласны тэкст Запіс сярэдзіны 1950-х гадоў, ЗША Фартэпіяна – Мікола Шчаглоў-Куліковіч (?) Градэ Надзея Мікалаеўна (Nadine Grodé, Градэ-Куліковіч, 30.8.1912, ? – 19.3.1984, Чыкага), украінская і беларуская оперная і камерная спявачка (сапрана). Nadine Grodé (1912-1984), soprano. In the 1930s, she was a soloist of the Kharkiv Opera. In 1943–44, she was a soloist at the Minsk city theater. In 1944–50 in Munich, performed as a concert singer. Since 1951 in the USA: concert singer and vocal teacher. Шчаглоў-Куліковіч Мікалай Мікалаевіч (1896-1969), беларускі кампазітар, дырыжор, музыколаг, фалькларыст, грамадскі дзеяч Mikałaj Ščahłoŭ (1896-1969), Belarusian composer, conductor, musicologist, folklorist, public figure Ў часе дня супакою Мы любілі з табою Пайсці ў золата-жыта, Ў нашы скрытны куткі... Зоркі нам да світання Вартавалі каханне Баранілі пяшчотна Нас сябры-васількі. Ты паехаў далёка, Я сумую глыбока... У жыцці я не маю Тваёй цвёрдай рукі... Усюды бачацца цені І ляжаць у сухмені На стале прад люстэркам Як спамін васількі. О, васількі, сінявокія краскі, Сымбаль ціхага шчасця І любоўнай пары! О, васількі, кветкі казачнай ласкі І блакітных нябёсаў дары. Раптам ліст да абеду Дзе ты пішаш: "Прыеду" Хвалявана лічу я Да спаткання дзянькі. Мы ізноў ў залатое Пойдзем жыта густое, Дзе спаткаюць пяшчотна Нас сябры-васількі... О, васількі, сінявокія краскі, Сымбаль ціхага шчасця І любоўнай пары! О, васількі, кветкі казачнай ласкі І блакітных нябёсаў дары. #nadinegrode #belarusianmusic #soprano #tango