Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
У суботу-нядзельку Апрануся прыстойна: Апрану камізэльку І кашулю з бавоўны, Навяжу сіні гальштук І пайду да Адэлькі, Каб ў яе таварыстве Зазірнуць у бутэльку. Трай-ля-ля-ля-ля, У суботу-нядзельку! Трай-ля-ля-ля-ля, Зазірнуць у бутэльку! А ў бутэльцы на дне Чорт рагаты жыве І паказвае мне Адмысловыя дулі. Згінь, нячысцік рагаты, Не пагань маё свята. Шчэ крыху пагасцюю У Адэльчынай хаце, Выпю чарку, другую, З'ем капусты з сардэлькай, Заспяваю, а потым Пацалую Адэльку. Трай-ля-ля-ля-ля, Пацалую Адэльку! Трай-ля-ля-ля-ля, У суботу-нядзельку! Ах, Адэлька, Адэля - Не Хрысціна, не Гэля, Не Эльжбета - а ты Да самое труны Будзеш у сэрцы маім Назаўсёды!