Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Калядная відэапастаноўка "Раство на Палессі", частка 1.
Ціхі зімовы вечар. Беларуская сям’я рыхтуецца да свята. Усё ж, Раство - адно з галоўных свят. На Палессі вельмі любяць гэты дзень, а таксама падрыхтоўку да яго. Аднак, не варта забываць сутнасць падзеі, што адбылася 2 тысячы гадоў таму. Вось і нашыя галоўныя героі чакаюць калядоўнікаў, што праз песні ды Слова Божае, раскрыюць мэту прыходу Хрыста на зямлю. А ў госці да іх сягоння прыдуць менавіта тыя, хто лепш за ўсё пра гэта ведае. А менавіта – аўтары Евангелля апосталы Лука і Мацвей, апостал Ян, бацькі Ісуса Марыя і Язэп, а таксама святар Захарыя з жонкай Елісабэтай –бацькі Яна Хрысціцеля. Разам яны паразважаюць над Пісаннем, а таксама ўзнясуць хвалу Богу праз песні. Цудоўнага ўсім зімовага вечара!