Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Словы Анатоля Сыса Мне на сэрцы золатам вышывалі краты, Кроў балюча крапала на маю душу З голкі дыямэнтавай аж у тры караты - Вось якое дзіва я ў грудзёх нашу, А бывае падаю з усяго размаху - Дык на сэрцы золатам шэсць крыжоў звіняць Аб зямельку родную быццам меч аб плаху - Ні віном ні лекамі боль той не суняць. Мне на сэрцы золатам лёс мой вышывалі - Нітак не хапіла на апошні прэнт, І калі паўмёртвую мяне пакідалі - Утыкнулі ў сэрца голку-дыамэнт. Калі вам спатрэбіцца залатая нітка, Голка з дыямэнту - я вас папрашу: Калі вам не цяжка, калі вам не брыдка, - Выратуйце сэрца, вызвальце душу!