Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Размаўляю з мастакамі пра беларускую міфалогію ў мастацтве ды мастацтва ў беларускай міфалогіі
У гэтым відэа я пагутарыў з Максімам Храпавіцкім - ілюстратарам серыі кніг Традыцыйны светалад беларусаў, Жэняй Валентай - мастачкай-татуіроўшчыцай, з чыёй творчасцю пазнаёміўся на фестывалі Шлях Цмока і мастакамі Яўгенам і Яўгеніяй Кот, ставаральнікам легендарнага беларускага бестыярыя ды вельмі таленавітай скульптаркай. Чаму беларуская міфалогія займела вялікае значэнне ў іх творчасці, як яны ствараюць свае працы, як рэагуюць на крытыку ды шмат іншых цікавых тэмаў у гэтым відэа. Прыемнага прагляду! Акаўнты героя: / khrapavitski_art - Максім Храпавіцкі / nordenshine_tattoo - Яўгенія Валента / belarusian.bestiary - Яўген Кот / ma.bestia - Яўгенія Кот Звязаныя відэа: • Што думалі беларусы пра сонца, месяц, зорк... - Астранамічныя аб'екты ў беларускай міфалогіі • Шэдэвр ці абышто? Марыля. У пошуках дзіўні... - Агляд мультфільма Марыля ў пошуках дзіўнікаў Тайм-коды: 0:00 - уступ пра міфалогію ў мастацтве 0:38 - Максім Храпавіцкі - ілюстрата серыі кніг Традыцыйны светалад беларусаў 3:27 - чым Максіма натхняе беларуская міфалогія 6:45 - як ствараюцца ілюстрацыі да Традыцыйнага светалада беларусаў 21:26 - Максім даразмалёвае кепку 23:03 - Што акрамя міфалогіі захапляе мастака Максіма Храпавіцкага 27:41 - як беларускія мастакі прадаюць свае карціны 33:09 - Яўгенія Валента пра цікавасць да беларускай міфалогіі 35:10 - Жэня пра цікавасць да небеларускай міфалогіі 36:21 - Жэня пра сваю творчасць 40:28 - Асаблівасці татуіроўкі, як віда мастацтва 45:09 - Жэня пра крытыку ў свой бок 47:12 - погляд Жэні на штучны інтэлект ў мастацтве 49:20 - як робяцца татуіроўкі 50:16 - Жэня размалёўвае кепку 56:00 - творчыя планы і мары Яўгеніі Валента 57:28 - Яўген Кот і Яўгенія Кот пра міфалогію ў мастацтве 1:02:38 - любімыя бестыі ставаральнікаў беларускага бестыярыя і ма бестыя 1:05:29 - Яўген Кот пра свайго Крыжаціка 1:08:04 - Як Яўген і Яўгенія ствараюць свае працы 1:16:33 - Яўген Кот малюе на кепцы 1:19:27 - пра падтрымку канала 1:21:13 - хто крытыкуе Яўгена ды Яўгенію 1:28:20 - Гомельская паркавая легенда #беларускаяміфалогія #пабеларуску #мастацтва #влогбеларусь