Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Словы і музыка Веранікі Мусвідас А нада мной бялеюць аблокі I журавель у небе курлыча, курлыча, курлыча. А нада мной бялеюць аблокі, I журавель у небе курлыча. Навошта трэба ехаць далёка, Калі дадому сэрца пакліча, пакліча? Прыпеў: Я тут свая, мяне тут любяць. Ла-ла-ла-ла! (2) I шчыра я люблю вас, людзі. Ла-ла-ла-ла-ла! Блакітным вокам вабяць азёры, I пра каханне шэпчуць дубровы. I зноў заб'ецца сэрца бадзёра, Калі пачуе родныя словы, словы. Прыпеў. Ніколі я цябе не пакіну, Нічога я з табой не баюся. Мая зямля - надзеі краіна. Няма другой такой Беларусі! Прыпеў. Я ганаруся родным небам, яго мірным святлом. Я так хачу, каб водар хлеба напаўняў кожны дом. I каб смяяліся дзеці, так ёсць і будзе. Бо краіна мая - адна такая ў свеце, адзіная ў свеце, адзіная! Прыпеў.