Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Шмат часу Кандрат Крапіва праводзіў і ў сваім любімым кабінеце за пісьмовым сталом у цішыні. Тут нараджаліся тыя самыя радкі, якім наканавана было стаць класікай беларускай літаратуры. Дарэчы, нягледзячы на мноства працы, ён заўсёды знаходзіў час для блізкіх. Ён умеў знаходзіць усё новыя і новыя вобразы і з уласцівым яму майстэрствам высмейваць заганы, якія, часам, нам так складана прыняць у сабе. Таму яго сатыра не мае часавых і прасторавых межаў. Узяць хоць бы даваенную п’есу «Хто смяецца апошні», якая і сёння працягвае выклікаць ўсё той жа смех.