"Унія" - Паўстанцкая песня (1998)


Лётае арол лёгкакрылы Пад хмарамi i туманамi. Йдзе наш змагар Кастусь Калiноўскi Сцежкамi, лясамi. Лётае арол шызакрылы Пад цёмнымi хмарамi. Йдзе наш Кастусь, змагар наш народны З сябрамi змагарамi. Шыкуйцеся ж, варожыя каты, Шалёныя ваўкалакi. Йдзе беларус, змагар Калiноўскi Сцежкамi, лясамi. Камерны хор «Унія» заснаваны ў 1990 г. У 1993 г. заняў першае месца на фестывалі духоўнай музыкі, у 1995 стаў лаўрэатам конкурса імя Шуберта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бельгіі, Турэччыне, Польшчы, Літве. У 1996 годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзена на касетах і даўно ўжо стала рарытэтам. У 1998 г. была выдадзена ўнікальная праграма — «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання», прысвечаная 80-годдзю БНР.

Смотрите также