Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Падтрымаць #Казкі_з_Маляванычам: АБСКУБЕНЫ ПАПУГАЙ (Гарасьо Кірога) 28 лютага, 20:30 “Жыла ў лесе чарада папугаяў. На досвітку яны ляталі на поле паласавацца маладымі кіяхамі кукурузы, а надвячоркам дзяўблі апельсіны. Сваімі крыкамі яны ўтваралі страшэнны гвалт, але заўсёды на сама высокім дрэве ў іх сядзеў папугай-вартаўнік, які пільнаваў, ці не крадзецца хто-небудзь. І вось аднойчы адзін чалавек…” Што там нарабілася, мы даведаемся ўжо ў нядзелю 28 лютага, калі Маляваныч распавядзе гісторыю ўругвайскага пісьменніка Гарасьо Кірогі пра папугая, які апынуўся ў вельмі складаных абставінах, але здолеў перамагчы. Дапаможа ілюстрацыямі гэтым разам і для некалькіх наступных серый Наталля Жукава, мастачка, яскравыя плакаты якой, мы ўпэўнены, вы ўсе добра ведаеце. - Па сваёй асноўнай прафесіі дызайнерка інтэрфэйсаў, Наталля з чэрвеня 2020 года, калі намалявала першыя ілюстрацыі для цішотак сабе і мужу, шчыльна ўлілася ў пратэсты і з таго часу стварала розныя малюнкі і плакаты на актуальныя тэмы, удзельнічала ў ланцужках салідарнасці і маршах. У кастрычніку Наталля скончыла ўсе свае працоўныя праекты і "сышла ў страйк". Па сутнасці яна не брала ніякай аплачванай працы, але стварала плакаты, стыкеры, сцягі - увогуле ўсё, што прасілі. А ў канцы лістапада яе забралі на 12 сутак: “Перад маршам пенсіянераў я па традыцыі падарыла кветкі нашым выдатным бабулям і дзядулям і з'ехала ў СІЗА # 6 горада Баранавічы”, - кажа Наталля. Па вяртанні ёй пачалі прыходзіць розныя недвухсэнсоўныя позвы... Наталля была вымушана збегчы за мяжу ад пераследу. - Сябры, падтрымлівайце дзеячаў культуры ды іх праекты, бо менавіта дзякуючы вам творцы могуць працаваць: - Уступ: анімацыя - Дзяніс Міжуй. Малюнкі - Андрусь Такінданг - Глядзіце і слухайце Маляваныча штонядзелю ў 20.30! - Мы ў сацсетках: 👉 Telegram - 👉 Facebook - 👉 Instagram - 👉 Youtube - #BY_CULTURE